https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Белавежскай пушчы падлічылі колькасць зуброў


У Белавежскай пушчы палічылі колькасць зуброў. Дзеля гэтага спецыялісты ў снежні-лютым бягучага года выкарыстоўвалі візуальную методыку падліку з дапамогай дыстанцыйных аптычных сродкаў назіранняў, а таксама метад фатаграфавання ў наземных умовах і з квадракоптара.
Па стане на 1 студзеня 2022 года ў Белавежскай пушчы ўлічана 703 зубры, што на 28 асобін больш на гэты перыяд, чым у мінулым 2021-м.

У папуляцыі зубра на працягу мінулага года нарадзілася 78 цялятаў, з якіх да канца года выжыла 77 (11%). Дарослых самцоў (старэйшыя за 3,5 гадоў) ўлічана 117 (16,6%), дарослых самак — 402 (57,2%), маладняку (1,5-3,5 года) — 107 (15,2%).

Для параўнання: ў польскай частцы Белавежскай пушчы сярод 779 асобін зуброў, самцы склалі 288 асобін, самкі – 262 асобіны, у 229 асобін пол не ўстаноўлены. Цялятаў ўлічана 107 асобін.

Як і ў мінулыя гады, зубры насялялі ў 5 асноўных тэрытарыяльных групоўках: паўночнай (57 ас.), паўночна-усходняй (150 ас.), цэнтральнай (67 ас.), паўднёвай (334 ас.) і паўднёва-заходняй (89 ас.). Акрамя таго, 6 зуброў знаходзіліся ў экскурсійных вальерах.

Ксенія Дабрабыт
Звязда, 24 сакавіка 2022
 
Дата публикации:24.03.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:220
 
Ключевые слова:
Охрана природы Беспилотник Белавежская Пушча Зубры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме