https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ў студзені-лютым павялічылася захворванне ВІЧ-інфекцыяй


Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У Беларусі ў студзені — лютым 2022 года зарэгістравана 279 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Паказчык захворвання на 30% перавысіў узровень аналагічнага перыяду 2021 года і склаў 2, 98 выпадку на 100 тыс.насельніцтва (у 2021-м годзе — 2, 06 выпадку на 100 тыс. насельніцтва).

Больш за ўсё выпадкаў ВІЧ-інфекцыі за два месяцы выяўлена ў Мінску – 94 і Гомельскай вобласці – 66. У Мінскай вобласці зарэгістравана 47 выпадкаў, Брэсцкай – 15, Віцебскай – 14, Гродзенскай – 12 і Магілёўскай – 31.

У эпідэмічны працэс уцягнуты ўсе ўзроставыя групы насельніцтва, аднак, асноўная доля грамадзян, у якіх упершыню выяўляюць вірус, — людзі старэйшыя за 30 гадоў. На гэты ўзрост прыпадае 88,2% з ліку зарэгістраваных у студзені-лютым 2022 года выпадкаў ВІЧ.

Па кумулятыўных дадзеных (з 1987 года) асноўным шляхам заражэння з’яўляецца палавы (81,7%), доля парэнтэральнага шляху перадачы ВІЧ (пры ўнутрывенным увядзенні наркатычных рэчываў) складае 16,1%.

У агульнай структуры ВІЧ-інфікаваных пераважаюць мужчыны (60,7%), доля жанчын складае 39,3%. Удзельная вага жанчын, уцягнутых у Эпідэмічны працэс па ВІЧ-інфекцыі за студзень-люты 2022 года, склаў 36,2%.

У сацыяльнай структуры ВІЧ-інфікаваных людзей, упершыню выяўленых за студзень-люты гэтага года, 46,6% — асобы рабочых спецыяльнасцяў і служачыя, 36,6% — асобы без пэўнай дзейнасці.

Звязда, 20 сакавіка 2022
 
Дата публикации:20.03.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:147
 
Ключевые слова:
ВИЧ СПИД Здравоохранение Эпидемиология Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме