https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эвалюцыя амуніцыі: у Мінскай ратушы адкрылася выстаўка даспехаў


У Мінскай гарадской ратушы адкрылася выстаўка «Ferrum Bellum. Ваенна-гістарычная рэканструкцыя», якая знаёміць з беларускім кавальскім майстэрствам, паведамляе ўстанова.
«Усе даспехі, прадстаўленыя на выстаўцы, выраблены па гістарычных узорах і здольны ажыццяўляць сваю галоўную функцыю — абараняць уладальніка. Важныя штрыхі экспазіцыі — выразна рэканструяваныя макеты ўзбраення, якія дапамогуць прасачыць за развіццём еўрапейскай ваеннай справы з XIV і да канца XVII стагоддзя, — расказалі арганізатары. — Адначасова праект не столькі пра зброю і рыцарскія даспехі, колькі пра любоў да гісторыі і яе ўвасабленне».

Наведвальнікі могуць убачыць эвалюцыю амуніцыі ад простых пласціністых да высокатэхналагічных суцэльнаметалічных даспехаў. На выстаўцы экспануюцца мячы, баявыя сякеры, кінжалы, шчыты, а таксама характэрныя для тэрыторыі Беларусі корды, шлемы бацынеты, кальчугі, кірасы і інш.

«Выставачны праект дэманструе таксама працэс вырабу ўсіх прадметаў. Каб дакладна рэканструяваць любую эпоху, трэба спачатку асвоіць актуальную для яе тэхналогію. Кувалда, мяхі, кавальскі горан, клешчы, долата, молаты ў рамках выстаўкі аб’яднаны ў стылізаванай „кавальскай майстэрні“. Гэтыя інструменты выраблены па аўтэнтычных крыніцах розных эпох, аднаўляючы эвалюцыю кавальскага рамяства на беларускіх землях, а менавіта ад самых простых спосабаў арганізацыі беларускай кавальскай справы да з’яўлення на тэрыторыі краіны цэхавых аб’яднанняў», — дадалі ва ўстанове.

Экспанаты, прадстаўленыя на выстаўцы, створаны рэканструктарам Юрыем Усціновічам і кавалём Дзмітрыем Андрэевым.

Выстаўка прадоўжыцца да 15 чэрвеня.

Звязда, 21 сакавіка 2022
 
Дата публикации:21.03.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:192
 
Ключевые слова:
Мінск Ратуша Рыцарская амуниция Выставка Реконструкция Кузнечное дело
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме