https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Абноўленая Канстытуцыя — фундамент далейшага нашага эвалюцыйнага развіцця


Аб гэтым заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч.
«Абноўленая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца прававым фундаментам далейшага эвалюцыйнага, стабільнага развіцця грамадства і дзяржавы. Адлюстроўвае гістарычна сфарміраваныя культурныя, духоўна-маральныя ідэалы, традыцыйныя каштоўнасці беларускага народа», — сказаў Пётр Міклашэвіч.

Старшыня Канстытуцыйнага суда падкрэсліў: «Веданне тэкста Канстытуцыі, кіраванне прынцыпамі і нормамі Канстытуцыі, выкананне канстытуцыйных правоў і абавязкаў з’яўляецца асновай грамадзянскасці, патрыятызму нашых маладых грамадзян, адказнага стаўлення да сябе, навакольных, сваёй Радзімы».

Традыцыйна напярэдадні і ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у час мерапрыемстваў Усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя цырымоніі ўручэння 14-гадовым юнакам і дзяўчатам пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Сёння юныя грамадзяне Беларусі атрымалі свой галоўны дакумент з рук старшыні Канстытуцыйнага суда і Канстытуцыйнай камісіі, заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь Пятра Міклашэвіча.

З 2013 года ўрачыстыя цырымоніі штогод праходзяць у Канстытуцыйным судзе — дзяржаўным органе, прызначаным ажыццяўляць кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў у дзяржаве ў мэтах абароны канстытуцыйнага ладу, гарантаваных Канстытуцыяй правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, забеспячэння вяршэнства Канстытуцыі і яе прамога дзеяння на тэрыторыі краіны.

Сёння патрыятычны праект, які стартаваў у 2004 годзе па ініцыятыве БРСМ, святкуе сваё паўналецце. Усе гэтыя гады пуцёўкі ў дарослае жыццё выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд атрымліваюць ва ўрачыстай абстаноўцы з рук кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх дзеячаў, іншых заслужаных і аўтарытэтных людзей краіны.

Звязда, 12 сакавіка 2022
 
Дата публикации:12.03.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:128
 
Ключевые слова:
Конституция Патриотизм БРСМ Акция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме