https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінпрыроды Беларусі ў Год гістарычнай памяці запрашае ўзяць удзел у закладцы паркаў і алей


У гэтай акцыі можа ўзяць удзел кожны жадаючы.
З 26 сакавіка па 15 мая 2022 года па ініцыятыве Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі стартуе акцыя «Дрэва героя» па закладцы паркаў, алей і садоў, высадку дрэў у памяць пра загінулых воінаў у месцах баявых дзеянняў, а таксама догляд за ўжо высаджанымі раслінамі. 

Як падкрэслілі ў прэс-службе Мінпрыроды, нямала помнікаў на беларускай зямлі ўвекавечылі ў гісторыі трагедыю войн, памяць пра людзей, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе з ворагам. Але ёсць і іншыя помнікі, жывыя, якія таксама нагадваюць пра ваенны час. Дрэвы — гэта нямыя сведкі, якія захоўваюць гістарычную памяць пра шчаслівыя моманты і страшныя трагедыі. Гэта летапіс Зямлі.

Сёння на тэрыторыі Беларусі расце нямала дрэў-доўгажыхароў, якія могуць шмат расказаць пра гістарычныя падзеі ў нашай краіны. Гэта дубы-веліканы ў Белавежскай пушчы, у заказніку «Фаліцкі мох» Старадарожскага раёна, помнік прыроды-старажыл, што расце каля Бабруйскай крэпасці, Пажэжынскі Цар-дуб — самы стары дуб Беларусі, размешчаны ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці.

Дрэвы заўсёды лічыліся сімвалам прадаўжэння жыцця — гэта яднанне продкаў і патомкаў, надзей будучыні і памяці мінулага.

Мінпрыроды запрашае кожнага жыхара Беларусі сёлетняй вясной зрабіць важны ўнёсак у падтрыманне памяці пра адважных людзей, якія ахвяравалі сваімі жыццямі дзеля нашага мірнага неба, — пасадзіць сваё «Дрэва героя», пакінуць след у зямным летапісе Радзімы, — говорыцца на сайце Мінпрыроды. 

Для ўдзелу ў акцыі «Дрэва героя» трэба пакінуць заяўку ці звярнуцца ў абласны/гарадскі камітэт ці гарадскую/раённую інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Спецыялісты сістэмы Мінпрыроды пракансультуюць па правілах удзелу і разам з зацікаўленымі службамі арганізуюць пасадкі драўнінна-хмызняковай расліннасці на землях агульнага карыстання населеных пунктаў. Удзельнікаў таксама забяспечаць пасадачным матэрыялам і інвентаром.

Азеляненне прыдамавых і іншых тэрыторый населеных пунктаў — адно з заданняў штогадовага рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі.

Паводле справаздачных матэрыялаў аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, у 2021 годзе на тэрыторыях населеных пунктаў былі высаджаны 488,2 тысячы дрэў і 669,6 тысячы кустоў, ці 123,6 і 153,8 % да ўзроўню 2020 года адпаведна.

Вераніка Коласава
Звязда, 15 сакавіка 2022
 
Дата публикации:15.03.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:194
 
Ключевые слова:
Охрана природы Акция Лесопосадки Год исторической памяти "Дерево героя"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме