«Дзеці» ледавіку
Апошні ледавік, што прыйшоў са Скандынавіі, сышоў з тэрыторыі сучаснай Беларусі больш за 12 тысяч гадоў таму, пакінуўшы пасля сябе маляўнічы перасечаны рэльеф, шматлікія азёрныя катлавіны, масу радовішчаў пяскоў, гліны, пясчана-жвіровых сумесяў, бурштыну. А таксама вялікая колькасць валуноў, хаатычна раскіданых на палях, у лясах, у прыбярэжных зонах азёр і рэк. Сёння яны з’яўляюцца асвоеасаблівай візітнай карткай Беларусі.
Валуны, паводле слоў акадэміка НАН Беларусі Анатоля Махнача, уяўляюць значную цікавасць не толькі для спецыялістаў у вобласці навук пра Зямлю, якія па складзе і геаграфіі іх распаўсюджання вызначаюць, як перасоўваліся ледавікі па тэрыторыі краіны. Гэта яшчэ і прадмет вывучэння гісторыкаў, археолагаў, краязнаўцаў і даследчыкаў народнай культуры.
Больш за 500 валуноў Беларусі з’яўляюцца помнікамі паганскіх і хрысціянскіх культаў, прыроднымі аб’ектамі, з якімі злучаны легенды, міфы, паданні і розныя гістарычныя факты. Так, напрыклад, самы вядомы на Брэстчыне «Філарэтаў камень», знаходзіцца ў Туганавічскім парку Баранавіцкага раёна, памятае такіх нашых выбітных землякоў, як паэт Адам Міцкевіч і геолаг Ігнат Дамейка.

Парк камянёў — адзін з лепшых у Еўропе
Вынікам вывучэння так званых гасцей ледавіковых эпох стаў створаны ў мінскім жылым раёне Уручча па ініцыятыве беларускага акадэміка Гаўрыіла Іванавіча Гарэцкага адзін з лепшых у Еўропе Музей валуноў (цяпер Парк камянёў). Ідэю географа і геолага падтрымалі пад канец 1970-х — пачатку 1980-х у ЦК КПБ, якім кіраваў П.М.Машэраў.
У 1985 годзе стараннямі навукоўцаў з Інстытута геахіміі і геафізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў багністай нізіне поруч з ім было сабрана звыш дзвюх тысяч экспанатаў з усіх раёнаў нашай краіны. А таксама апісаны персанальна-петраграфічны склад, форма, памеры, месца ўзяцця, гістарычныя і геалагічныя асаблівасці кожнага каменя. У 1989-м Музей валуноў у сталіцы абвешчаны помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.
Сёння Парк камянёў — не толькі любае месца адпачынку мінчукоў, але і навучальная лабараторыя для тых, хто вывучае геалогію і геаграфію. Яго ўвесь час наведваюць госці нашай краіны, школьнікі і студэнты.
Разнастайнасць валуноў уражвае: тут можна сустрэць горныя пароды асадачнага, магматычнага, метамарфічнага і вулканічнага паходжання. Гэтыя ўнікальныя наглядныя дапаможнікі чакаюць будучых даследчыкаў роднай прыроды.
Аналагаў Парку камянёў у наш час у Еўропе няма: нешта падобнае створана на тэрыторыі Літвы, але з нашмат меншай колькасцю валуноў і з трохі іншай падачай матэрыялу. Нешта падобнае на экспазіцыю камянёў стварылі ў Швецыі, але паўнавартасным музеем гэта не назавеш.
У нашым жа парку знаходзяцца гістарычныя валуны: «Крыж Стэфана Баторыя», які ўваходзіць у тройку найстаражытнейшых каменных крыжоў Беларусі, камень «Дзед», прывезены са старажытнай бажніцы, даўнейшыя камяні-жорны — асноўны элемент пры здрабненні зерня і шмат што іншае.

У нашай краіне атрымалася зберагчы мноства каменных артэфактаў ад знішчэння, сабраўшы іх у адным месцы і арганізаваўшы пад адкрытым небам унікальны сход гасцей ледавіковых эпох.
Чым цікавыя валуны Брэстчыны?
Шмат якія валуны Беларусі абвешчаны геалагічнымі помнікамі і ахоўваюцца дзяржавай. Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя № 25 ад 19 сакавіка 2007 года 75 аб’ектаў абвешчаны геалагічнымі помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння. Але ў гэты спіс, на жаль, не трапілі некаторыя каменныя волаты, выяўленыя, напрыклад, у Брэсцкай вобласці. Для гэтага рэгіёна характэрныя валуны памерам не больш за 1,5-2,5 м. Але і кожны іншы можна лічыць унікальным, якія патрабуюць да сябе асаблівай увагі прыродаахоўных устаноў і арганізацый.
Так, у брэсцкім жылым раёне Вычулкі ў абласнога анкалагічнага дыспансера на беразе якога зарастае азярыны ляжыць велізарных памераў нічыйны валун. У залежнасці ад узроўню грунтовых вод ён то затапляецца, то агаляецца.
На фатаграфіі з майго архіва бачна, як на ім вольна размясцілася цэлая група студэнтаў падчас геагназа-экалагічнай практыкі. Тут магла б спакойна размясціцца яшчэ такая ж група. Бо толькі бачная частка гэтага пасланца ледавіковых эпох — з чырвона-карычневага граніту і гранітнага пегматыту — мае памеры 3,62×2,77×1,65 м.
Дарэчы, па сваіх памерах ён у шмат разоў большы за валуны, якія ўвайшлі ў спіс Мінпрыроды як геалагічныя помнікі рэспубліканскага значэння. Пры гэтым на Брэстчыне практычна ніводны валун не ўзяты пад ахову дзяржавы! Вышэйназваны «Філарэтаў камень» — валун гістарычны, усе іншыя — геалагічныя.

Пытанне пра валуны ва ўсіх абласцях трэба рашаць сёння
Цяпер ва ўсіх абласных цэнтрах і буйных гарадах рэспублікі пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю розныя спартыўныя і культурныя аб’екты, перад якімі разбіты прыгожыя алеі і скверыкі з кветнікамі, хмызнякамі і дрэвамі. Чаму б на гэтых алеях не размясціць пастаянную экспазіцыю з валуноў? Чаму падобныя ледавіковыя унікумы, як брэсцкі, не абвешчаны геалагічнымі помнікамі прыроды? Хоць навукоўцы-географы з Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна ўжо даўно закартаграфавалі і дэталёва апісалі ўсе значныя валуны вобласці — толькі бяры і размяшчай іх як музейны экспанат! Тым больш што перанесці і размясціць гасцей ледавіковых эпох на такія алеі і ў скверыкі не вельмі цяжка. Было б жаданне. Калі гэта зрабіць, то нам атрымаецца зберагчы для будучых пакаленняў валуны ў іх першародным выглядзе. А калі гэтага маральна-патрыятычнага пытання не вырашыць сёння, ледавіковыя пасланцы мінулых геалагічных эпох могуць не захавацца, бо чалавек робіць усё, каб яны зусім зніклі з аблічча Зямлі.
У памежным Брэсце месцаў для размяшчэння валуноў звышдастаткова: Лядовы палац спорту, Цэнтр моладзевай творчасці, пустка побач з Паркам воінаў-інтэрнацыяналістаў і іншыя.
Прыгажосць гэтых геалагічных шэдэўраў у абласным цэнтры ўжо сёння можна назіраць у скверы на плошчы Свабоды, ля музея «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» і ў гарадскім садзе, прычым толькі апошні валун мае брэсцкую прапіску, а два першых прывезены ў наш горад з Гарадзенскай вобласці. Мажліва, што і ў Гродне, і ў Брэсце, і ў іншых абласных цэнтрах гэтае пытанне не атрымала яшчэ належнай увагі, як гэта было зроблена ў Мінску.
Што ж, будзем вазіць сваіх школьнікаў і студэнтаў у адзначаны вышэй Парк камянёў, каб гэтай унікальнай калекцыяй змаглі нацешыцца ўсе тыя, каму цікавая і дарагая родная прырода.

У Германіі ўзята дзяржавай пад ахову больш за 800 валуноў, у Польшчы — 780, у Эстоніі — больш за 200, у Латвіі — звыш 120, у Літве — каля 100, ва Украіне — 90.
Альберт Багдасараў, прафесар геалогіі, сапраўдны член Беларускага геаграфічнага таварыства.
Звязда, 7 сакавіка 2022
Звязда, 7 сакавіка 2022