https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сем’і, якія прыбылі з Украіны, асвойваюцца ў санаторыі


Сям’і якія прыбылі з Украіны асвойваюцца ў санаторыі ў Гомельскім раёне, пакуль яны не гатовыя каментаваць сітуацыю.
Двух мам і шасцярых дзяцей з сяла вёскі Чарнігаўскай вобласці даставілі сёння пасля поўдня ў адзін з санаторыяў Гомельскай вобласці. У шляху ад памежжа іх суправаджалі псіхолагі МНС па Гомельскай вобласці. Сем’і падтрымалі, гатовыя ім аказаць разнастайную кансультатыўную дапамогу. Хлапчукам і дзяўчынкам раздалі кніжкі і размалёўкі па тэме бяспекі. Яны з радасцю сталі вывучаць іх. Лёгка йшлі на кантакт са спецыялістамі.

Па прыездзе дзяцей і дарослых накармілі ў сталовай. Затым дапамаглі мамам з дзецьмі размясціцца пакоях кватэрнага тыпу ў адным з карпусоў санаторыя. У кожнага ёсць асобнае спальнае месца. Рэчы склалі ў шафы: з сабой узялі толькі самае неабходнае.

Прадстаўнікі Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа перадалі гасцям наборы з неабходным зыходзячы з патрэб дзяцей у першую чаргу.

Сем’ям далі магчымасць уладкавацца і адпачыць у спакойнай абстаноўцы. Пакуль да якіх-небудзь каментараў яны не гатовыя.

У здраўніцы гатовы пры неабходнасці прыняць і іншых дзяцей і дарослых з Украіны.

Звязда, 2 сакавіка 2022
 
Дата публикации:02.03.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:276
 
Ключевые слова:
Беженцы Украина Гомель Права человека Красный Крест Чарнігаўшчына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме