«Сёння ноччу на беларускую мяжу ў пункт спрошчанага пропуску „Паддабранка“ прыйшла грамадзянка Украіны са сваёй трохгадовай дачкой. Са слоў маці, у дзяўчынкі была высокая тэмпература і слабасць на фоне хваробы», — распавялі ў ДПК.
Пагранічнікі Беларусі аформілі ўкраінцаў і выклікалі медыкаў. Жанчына з дзіцем дастаўлена ў бальніцу.
Звязда, 3 сакавіка 2022