https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 2 сакавіка 2022 года


Гэты дзень з`яўляецца шэсцьдзясят першым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 304 дні.
Якія падзеі адбыліся 2 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 2 сакавіка

У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Польшчай.
У 1994 годзе Вярхоўны Савет Беларусі пpагаласаваў за пpэзідэнцкyю фоpмy кipавання.

Хто нарадзіўся 2 сакавіка

1562 год: Крыштаф Дарагастайскі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, доктар медыцыны.
1896 год: Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі святар, беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, выдавец.
1918 год: Алесь Бачыла, беларускі паэт.
1931 год: Леніна Міронава, беларускі архітэктар, педагог, мастацтвазнаўца.

Таксама сёння нарадзіліся чэшскі кампазітар Бедржых Сметана, яўрэйскi пiсьменнiк Шолам-Алейхем і прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.

2 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Фёдара, якому моляцца пра знаходку страчаных рэчаў і людзей, якія зніклі без вестак. Таксама лічыцца, што святы абараняе дом ад злодзеяў.

У народзе лічылі, што сны, якія бачылі з 1 на 2 сакавіка, хутка спраўдзяцца.

Калі 2 сакавіка шмат ледзяшоў, будзе добры ўраджай. Калі аблокі плывуць з заходу – будзе дождж.

Sputnik, 2 сакавіка 2022
 
Дата публикации:02.03.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:106
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Март
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме