Якія падзеі адбыліся 3 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 3 сакавіка
У 1067 годзе адбылася бітва на Нямізе паміж злучанымі дружынамі Яраславічаў і войскам полацкага князя Усяслава Брачыславіча. Першая летапісная згадка пра Менеск (Мінск): горад спалены, гараджане забіты або выведзены ў палон.
У 1930 годзе з Беларусі ў Сібір адправіўся першы эшалон з "раскулачанымі" сялянскімі сем’ямі.
Хто нарадзіўся 3 сакавіка
1777 год: Юзаф Маралёўскі, беларускі паэт і педагог.
1900 год: Герасім Якушка, беларускі архітэктар.
1940 год: Уладзімір Ладысеў, беларускі гісторык.
1942 год: Уладзімір Кавалёнак, беларускі, савецкі касманаўт.
1953 год: Валерый Маслюк, беларускі рэжысёр.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі навуковец, вынаходнік тэлефона Аляксандр Бел і амерыканскі сцэнарыст Лора Зіскін.
3 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Папы Рымскага Льва.
З гэтага дня пачыналі рыхтавацца да работы ў полі. Рамантавалі сельскагаспадарчыя прылады, правяралі вазы і ўсё, што спатрэбіцца для сяўбы.
Калі ў гэты дзень бачылі матылька, гэта значыла, што снег хутка растане і прыйдзе цяпло. Сухі дзень абяцаў добры ўраджай. Паводка – добрую і высокую траву. Калі 3 сакавіка была ймгла, гэта прадвяшчала дажджыстае лета.
Sputnik, 3 сакавіка 2022