https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навукоўцы Беларусі заклікаюць спыніць будаўніцтва пагранічнай агароджы і разбурэнне экасістэм Белавежскай пушчы


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.
Прэзідыум НАН Беларусі ад імя вучоных Беларусі падрыхтаваў зварот да ўрада Польшчы і міжнародных арганізацый аб адмене рашэння аб будаўніцтве загараджальнай пагранічнай агароджы ў Белавежскай пушчы. Пісьмо будзе накіравана па дыпламатычных каналах ураду Польшчы, Польскай акадэміі навук, Белавежскаму нацыянальнаму парку і міжнародным экалагічным арганізацыям на чатырох мовах.

У тэксце гаворыцца, што Белавежская пушча - унікальны аб`ект запаведнай прыроды Еўропы, які мае выключнае прыродаахоўнае значэнне і знаходзіцца пад аховай закона з пачатку XV стагоддзя. Багацце пушчы - тысячы вельмі старога ўзросту дрэў, сотні відаў раслін і жывёл, у тым ліку найбольш шматлікая ў свеце папуляцыя зуброў.

Белавежская пушча ўнесена ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і прадстаўлена ў ім як адзіны прыродны аб`ект на трансгранічнай тэрыторыі Беларусі і Польшчы. Унікальнасць і выключнае прыродаахоўнае значэнне пушчы заключаюцца, у першую чаргу, у яе маштабах і відавой разнастайнасці. Для жывёл няма граніц, беларуская і польская часткі папуляцый існуюць як адзінае цэлае, мігрыруючы ў межах усёй пушчы.

Белавежская пушча валодае і іншымі міжнароднымі прыродаахоўнымі статусамі: біясферны рэзерват ЮНЕСКА (1993 год), Еўрапейскі дыплом для ахоўных прыродных тэрыторый (1997 год), тэрыторыя міжнароднага значэння, важная для птушак (IBA), ключавая батанічная тэрыторыя міжнароднага значэння (IPA), аб`ект "Ізумруднай сеткі" (Emerald network), водна-балотнае ўгоддзе міжнароднага значэння - Рамсарская тэрыторыя (лесабалотны комплекс "Дзікае").

"Узвядзенне пагранічных загарод унутры пушчы акажа вялікае негатыўнае ўздзеянне на стан рэдкай экалагічнай сістэмы і прывядзе да знікнення рэдкіх і ахоўных відаў раслін і жывёл у выніку знішчэння прыроднай расліннасці і біятопаў, разбурэння месцаў пражывання жывёльнага свету, ізаляцыі асобных мікрапапуляцый з далейшым іх выраджэннем (здрабненне асобін, рост марфалагічных анамалій і г.д.), парушэння цэласнасці папуляцый дзікіх жывёл, а таксама змяншэння генетычнай разнастайнасці дзікіх жывёл", - адзначаецца ў звароце.

У прэс-службе падкрэслілі: вучоныя Беларусі заклікаюць урад Польшчы перагледзець сваё рашэнне аб будаўніцтве загараджальнай пагранічнай агароджы ў Белавежскай пушчы, а таксама просяць міжнародныя арганізацыі, дзейнасць якіх накіравана на аброну прыроды, прыняць меры для прадухілення магчымага каласальнага ўрону ўнікальнаму прыроднаму аб`екту.

БЕЛТА, 25 лютага 2022
 
Дата публикации:25.02.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:84
 
Ключевые слова:
Белавежская Пушча Охрана природы Польша Граніца ЮНЕСКО
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме