https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нам вельмі важна захаваць гістарычную памяць, надаўшы ёй канстытуцыйны статус


Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас сустрэчы з ваеннаслужачымі Магілёўскага гарнізона напярэдадні рэферэндуму і Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.
"У краіне створана прафесійная, добра аснашчаная і абучаная армія, якая можа не толькі забяспечыць бяспеку Беларусі ад знешняга агрэсара, але і з`яўляецца ўнутраным стрыжнем дзяржаўнасці, - адзначыў Анатоль Ісачанка. - Упэўнены, цяперашнія ваеннаслужачыя - дастойныя прадаўжальнікі традыцый храбрых продкаў. Сваёй працай яны забяспечваюць бяспеку дзяржавы, абараняюць нацыянальныя інтарэсы, ахоўваюць мір і спакой нашых грамадзян".

Паводле слоў губернатара, сёння перад беларусамі стаіць вельмі важная задача - абараніць крыніцу сілы веры ў сябе, інакш кажучы Перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Калі гістарычная памяць не будзе захавана, то пачнуцца рознагалоссі ў беларускім грамадстве і дзяржаве. Прыклад Украіны яскрава паказвае, як можна практычна вывернуць навыварат усю праўду аб Вялікай Перамозе і як, каб дагадзіць калектыўнаму Захаду, з сябра зрабіць ворага.

"Нам вельмі важна захаваць гэту гістарычную памяць, надаўшы ёй канстытуцыйны статус, - падкрэсліў Анатоль Ісачанка. - Давайце разам умацуем нашу незалежнасць. Сілавыя структуры сучаснай Беларусі - гэта надзейная апора стабільнасці і развіцця нашай краіны. У сваю чаргу воінскія падраздзяленні, якія дыслацыруюцца на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, займаюць дастойнае месца ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі дзяржавы".

Старшыня аблвыканкама павіншаваў прысутных з надыходзячым святам і падкрэсліў, што 23 лютага ўвасабляе непарыўную сувязь пакаленняў, пераемнасць традыцый і адданасць роднай краіне. Таму Узброеныя Сілы Беларусі становяцца школай патрыятычнага выхавання маладых людзей: менавіта ў арміі фарміруюцца погляды і жыццёвыя каштоўнасці. У далейшым словы абавязак, гонар і Айчына становяцца для салдат арыенцірам, які вызначае справы і ўчынкі ў грамадзянскім жыцці.

Ад імя Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў да прысутных звярнулася Ірына Раінчык. Яна таксама павіншавала ваеннаслужачых з надыходзячым Днём абаронцаў Айчыны, пажадала ім здароўя, міру і працвітання. "Гэта ўсенароднае свята, якое звязвае мінулае, сучаснае і будучае, - падкрэсліла яна. - Гэта сімвал мужнасці, адзінства і гонару".

У сустрэчы прынялі ўдзел ваеннаслужачыя Магілёўскага гарнізона і ветэраны Узброеных Сіл. Шэраг ваеннаслужачых напярэдадні свята атрымалі ўзнагароды, у тым ліку за высокія вынікі ў баявой падрыхтоўцы і службовай дзейнасці, актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі.

21 лютага 2022, Магілёў
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.02.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:191
 
Ключевые слова:
Вооружённые силы Год исторической памяти Праздники Беларуси Патриотизм Референдум День Отечества
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме