Галасаванне ў дзесяці намінацыях праходзіць у афіцыйных пабліках праекта «100 ідэй для Беларусі» ў сацыяльных сетках «УКантакце» і Instagram. Арганізатары пастараліся падрабязна расказаць і ілюстраваць кожны праект. Аддаць свой голас за ўпадабаны праект можа любы падпісчык. Магчыма, менавіта яго голас стане вырашальным пры вызначэнні пераможцы дадатковай намінацыі «Анлайн».
Спецыяльна да фіналу праекта БРСМ запусціў у Telegram брэндаваны стыкерпак #100 ідэй для Беларусі.
Фінал 11 сезона рэспубліканскага моладзевага праекта «100 ідэй для Беларусі» адбудзецца 22 лютага ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень».
Арганізатарамі праекта выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Кітайска-беларускага СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку», ААТ «ААБ Беларусбанк», Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.
Сяргей Расолька
Звязда, 21 лютага 2022
Сяргей Расолька
Звязда, 21 лютага 2022