Якія падзеі адбыліся 8 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 8 лютага
У 1863 годзе міністр замежных спраў Расіі і генерал-ад`ютант караля Прусіі падпісалі канвенцыю аб узаемадапамозе ў барацьбе супраць паўстанцаў у Польшчы, Літве і Беларусі.
Хто нарадзіўся 8 лютага
1810 год: Іван Хруцкі, беларускі мастак.
1886 год: Васіль Дружчыц, беларускі гісторык.
1889 год: Фёдар Турук, беларускі гісторык і грамадскі дзеяч.
1921 год: Іван Мележ, беларускі пісьменнік.
1947 год: Міхась Кенька, беларускі літаратуразнавец, перакладчык.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік-фантаст Жуль Верн, расійскі хімік Дзмітрый Мендзялееў і амерыканская актрыса Лана Цёрнер.
8 лютага ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква ўспамінае вялебнага Фёдара Студзіта.
У народзе казалі: "Фёдар Студзіт зямлю студзіць". У гэты дзень для імянінніка варылі гарохавую кашу. Верылі, што калі ён яе з`ясі, будзе здаровы ўвесь наступны год.
Калі ў небе бачылі бледны месяц, гэта прадвяшчала снегапад. Чысты захад нагадваў пра надыход халадоў.
Sputnik, 8 лютага 2022