Сёння адзначаецца Міжнародны дзень стаматолага. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 9 лютага
У 1550 годзе быў заснаваны Віленскі езуіцкі калегіум, які ў 1578 годзе прывілеем караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя быў пераўтвораны ў Віленскі ўніверсітэт.
У 1667 годзе адбылося падпісанне Андрусаўскага перамір’я між Масковіяй і Рэччу Паспалітай, згодна з якім апошняя страціла Смаленскія землі і Левабярэжную Украіну.
У 1852 годзе ў Мінску ў Гарадскім тэатры адбылася прэм`ера спектакля паводле п`есы В. Дуніна-Марцінкевіча "Сялянка".
Хто нарадзіўся 9 лютага
1547 год: Крыштоф Радзівіл Пярун, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ.
1946 год: Эдуард Зарыцкі, беларускі кампазітар.
Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Васіль Жукоўскі і савецкі рэжысёр Усевалад Мейерхольд.
9 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Іаана Златавуста. Яму маліліся аб дапамозе ў адчаі і настаўленні.
Таксама 9 лютага імкнуліся добра пратапіць печ. Гэты дзень лічыўся добрым і для замоў ад зубнога болю.
Калі месяц у гэты дзень белы, будзе холадна, ружаваты – будзе моцны вецер. Калі шкло запацела, хутка адліга.
Sputnik, 9 лютага 2022