https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падобнага досведу не існавала не толькі ў Беларусі, але, мабыць, і ва ўсім свеце


Член Пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Людміла Здорыкава расказала пра падрыхтоўку да рэферэндуму.
— Наперадзе нас чакае значная і адказная падзея — рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Праект абноўленага Асноўнага Закона можна з поўным правам назваць вынікам шырокамаштабнага грамадскага дыялогу, калектыўнай працы ўсіх беларусаў. Падобнага досведу не існавала не толькі ў нашай краіне, але, мабыць, і ва ўсім свеце. Разумеючы ўнікальнасць гістарычнага моманту, грамадзяне актыўна падключыліся да працэсу канстытуцыйнага будаўніцтва.

Ужо пасля афіцыйнага апублікавання праекта ў рамках усенароднага абмеркавання ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі паступіла каля дзевяці тысяч прапаноў ад беларусаў, грамадскіх аб`яднанняў і дзяржаўных органаў.

Магчымасць выказаць сваю думку была дадзена кожнаму, менавіта таму работа па «дашліфоўцы» дакумента не спынялася да апошняга моманту. Дзякуючы неабыякавасці і актыўнай пазіцыі нашых суайчыннікаў па выніках усенароднага абмеркавання праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь выніковы варыянт папоўніўся шэрагам актуальных карэкціровак. Змястоўны матэрыял, які быў выкарыстаны экспертамі пры канчатковай дапрацоўцы праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі, у будучым стане асновай удасканалення многіх галін айчыннага заканадаўства.

Важна разумець, што тыя прынцыпы, якія мы сёння закладваем у праект Канстытуцыі, вызначаць вектар развіцця краіны і грамадства на дзесяцігоддзі. Гэта — законы і нормы, на аснове якіх будуць жыць і працаваць новыя пакаленні беларусаў. Абноўленая Канстытуцыя стане падмуркам для пабудовы будучыні нашай краіны.

Запісала Нэлі Зігуля
Звязда, 2 лютага 2022
 
Дата публикации:02.02.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:183
 
Ключевые слова:
Референдум Конституция Суверенитет Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме