https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28-га студзеня ў Палацы Рэспублікі звернецца са штогадовым Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, а затым адкажа на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Выступленне кіраўніка дзяржавы пачнецца ў 11.00. Прамая трансляцыя мерапрыемства будзе весціся па тэлебачанні і радыё.

Тэлевізійную версію паслання пакажуць у вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.


На мерапрыемства запрошана шырокае кола ўдзельнікаў — больш як 2,5 тыс. чалавек. Такі шырокі фармат — ініцыятыва, прапанаваная ў час работы Прэзідэнта ў рэгіёнах, якую кіраўнік дзяржавы падтрымаў. У выніку акрамя парламентарыяў і дэлегацый ад абласцей і горада Мінска традыцыйна сярод запрошаных — вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, кіраўнікі рэлігійных канфесій, парламентарыі мінулых скліканняў, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, моладзь, журналісты і блогеры.

Пасля агучвання Паслання кіраўнік дзяржавы даў згоду адказаць на магчымыя пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.

Трэцяй часткай мерапрыемства стане канцэрт майстроў мастацтва Беларусі «Мільёны сэрцаў». Удзельнікамі канцэрта стануць вядомыя выканаўцы і творчыя калектывы, прадстаўнікі новага пакалення творчай моладзі.

Звязда, 27 студзеня 2022
 
Дата публикации:27.01.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:162
 
Ключевые слова:
Послание Президента
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме