https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Румак: Мы розныя, але мы адзіныя


Абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь — тэма важная і актуальная для кожнага грамадзяніна краіны, незалежна ад яго нацыянальнасці.
Невыпадкова дадзенае пытанне стала вядучым на пасяджэнні кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Гэта каардынуючы орган нацыянальна-культурных аб`яднанняў, якія прадстаўляюць нацыянальныя меншасці. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак расказаў, што па выніках перапісу 2019 года ў краіне пражываюць прадстаўнікі больш як 156 нацыянальнасцяў, дзейнічае больш за 200 грамадскіх культурна-нацыянальных арганізацый.

«Для людзей, якія з розных прычын апынуліся на беларускай зямлі і знайшлі тут другі дом, вельмі важнае захаванне міру і згоды, якімі мы ганарымся. Ім вельмі важна пачуць ад аўтараў змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю гарантыі захавання міжканфесіянальнага і міжнацыянальнага міру. Прадстаўнік кожнай нацыянальнасці, які жыве ў нашай краіне, мае такія ж правы, як і беларус. У нас няма ніякіх адрозненняў, у нас няма ніякіх канфліктаў», — падкрэсліў Аляксандр Румак.

Паводле яго слоў, захаваць міжнацыянальны і міжканфесіянальны мір неабходна, каб кожны чалавек, трапляючы на беларускую зямлю, адчуваў сябе роўным, незалежна ад нацыянальнасці, колеру скуры, расы, адчуваў сябе тут як дома. Таму зразумела, што члены міжэтнічнага савета не маглі пакінуць без увагі змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю.

Удзел у пасяджэнні савета ўзяла член рабочай групы па распрацоўцы змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Алена Сямашка.

«Мы знаходзімся ў вельмі важным гістарычным перыядзе. Вядома, грамадзяне, прыходзячы на ўчасткі галасавання на рэферэндуме, прымаючы рашэнне, могуць галасаваць сэрцам, давяраючы таму, хто прапануе прадстаўлены варыянт. Аднак важна ўсвядоміць, зразумець, што прапануецца і для чаго. Таму вядзецца актыўная работа ў працоўных калектывах, установах адукацыі і іншых месцах, дзе насельніцтва можа задаць пытанні не толькі тым, хто ўдзельнічаў у распрацоўцы праекта Канстытуцыі, але і іншым адказным службовым асобам, якія валодаюць матэрыялам», — падкрэсліла яна.

Аўтар: Валерыя Сцяцко
Звязда, 26 студзеня 2022
 
Дата публикации:26.01.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:100
 
Ключевые слова:
Конституция Референдум Обсуждение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме