https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гімназія-каледж мастацтваў у Магілёве арганізуе дабрачынны канцэрт


Аб гэтым паведаміў дырэктар установы адукацыі Аляксандр Курсакоў.
Традыцыйны дабрачынны канцэрт "Гімназія-каледж збірае сяброў" праходзіць 14-го студзеня ў Магілёўскай гімназіі-каледжы мастацтваў імя Я.Глебава. 

"Вялікі дабрачынны канцэрт - вынік нашай традыцыйнай акцыі "Музыка дабра". Мы запрашаем у госці навучэнцаў, іх бацькоў, ганаровых гасцей і тых дзяцей, для каго мы падрыхтавалі доўгачаканыя падарункі", - расказаў Аляксандр Курсакоў.

У гэтым годзе юнакі і дзяўчаты з гімназіі-каледжа збіралі грашовыя сродкі, каб увасобіць у жыццё мару Марата Новікава з Асіповіцкай школы-інтэрната. Падлетак марыць аб люстраным фотаапараце. Як расказаў хлопчык, з-за таго, што ён абмежаваны ў перамяшчэнні, яго захапленні звязаны з камп`ютарам. Яму вельмі падабаецца фатаграфаваць і здымаць відэа. Каб падлетак мог развівацца ў сваім захапленні, яму неабходна больш прафесійная тэхніка.

У час канцэрта навучэнцы гімназіі-каледжа пакажуць яркія творчыя нумары. Самым важным момантам свята стане ўручэнне доўгачаканага падарунка.

"Валанцёрскі рух добра развіты ва ўстанове адукацыі. Навучэнцы разам з педагогамі дапамагаюць цяжкахворым дзецям, ветэранам на працягу ўсяго года", - адзначыў дырэктар гімназіі-каледжа.

Яшчэ адна асаблівасць канцэрта: кожны госць зможа ўнесці ўклад у набыццё яшчэ аднаго важнага і патрэбнага падарунка - для Паліны Муха, якая таксама знаходзіцца ў Асіповіцкай школе-інтэрнаце. Ёй усяго 4 гады, а яна засталася без апекі бацькоў. У дзяўчынкі ёсць праблемы са здароўем, таму дзіця перамяшчаецца ў інваліднай калясцы. Для далейшага рухальнага развіцця ёй патрэбны спецыяльныя хадункі.

Уваход на канцэрт свабодны.

14 студзеня 2022, Магілёў
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.01.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:109
 
Ключевые слова:
Благотворительность Концерт Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме