Напярэдадні старога Новага года Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі і маэстра Юрый Караваеў запрашаюць на святочны канцэрт «Штраўс-гала». Слухачы змогуць пагрузіцца ў атмасферу Венскага навагодняга балю,
У праграме вечара прагучаць знакамітыя вальсы і полькі, галопы і маршы, арыі, мелодыі з аперэт. У канцэрце таксама прымуць удзел салісты Вялікага тэатра оперы і балета, чэмпіёны Беларусі па спартыўных бальных танцах. «Блішчалая музыка геніяльнай сям’і Штраўс — сапраўдны сімвал усіх святочных канцэртаў у свеце», — адзначылі арганізатары.
Галоўны дырыжор — народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў, дырыжор — Юрый Караваеў.
Звязда, 2 студзеня 2022