Якія падзеі адбыліся 9 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 9 студзеня
У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Аўстраліяй.
У 1993 годзе будынак мінскага Архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі вернуты каталікам Мінска.
Хто нарадзіўся 9 студзеня
1940 год: Алег Аляхновіч, беларускі фалькларыст.
1953 год: Уладзімір Солтан, беларускі кампазітар.
Таксама сёння нарадзіліся чэшскі пісьменнік Карэл Чапек, французская пісьменніца Сімона дэ Бавуар і бельгійска-канадская спявачка Лара Фабіян.
9 студзеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Стэфана, якога ў народзе называлі Сцяпан. У гэты дзень правдзілі абрады, якія абараняюць хату ад злога вока.
Маладыя дзяўчыны ўвечары збіраліся ў хаце і варажылі на нарачонага. Аднім з папулярных спосабаў даведацца, ці знойдзеш у гэтым годзе сваё шчасце, было насыпаць на стол семечак і падлічыць іх. Калі колькасць будзе цотнай, хутка дзяўчына абярэцца шлюбам.
Калі 9 студзеня ідзе снег, будзе шмат грыбоў і ягад. Калі вароны ходзяць па снезе, хутка пацяплее, а калі сядзяць на дрэвах, будзе мароз.
Sputnik, 9 студзеня 2022