https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Маладая беларуская дзяржава ўмее знаходзіць эфектыўныя адказы на любыя выклікі


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11-га студзеня на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп".
"У бурлівым моры перамен нам з вамі ўдалося адстаяць незалежнасць Беларусі, вывесці на новы ўзровень эканоміку, захаваць і развіць сацыяльную сферу. Але галоўнае, мы захавалі сябе, менталітэт, годнасць і чыстую душу беларускага народа. Усё тое, што нас аб`ядноўвае і дае магчымасць упэўнена глядзець у будучыню. Час паказаў, што наша маладая суверэнная дзяржава ўмее знаходзіць, калі трэба, эфектыўныя адказы на любыя выклікі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Пацвярджэннем гэтага, заявіў Прэзідэнт, стала тое, як у краіне спраўляюцца з пандэміяй каранавіруса. "Усё, што намі зроблена і робіцца, - выключна для захавання здароўя і жыцця нашых людзей", - адзначыў ён.

А прыгранічны крызіс з бежанцамі, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, паказаў, што для беларусаў міласэрнасць, чалавекалюбства і сумленне - не пусты гук.

"Мы заўсёды гатовы адгукнуцца на чужую бяду. І помніце, калі нехта гэта не разумеў: як ты ставішся да чалавека, так і ён да цябе будзе ставіцца. Як твой народ паважае іншыя народы, так і цябе будуць паважаць. Гэта непахісная ісціна, мы яе павінны помніць. Дзякуй богу, з гэтым у нас усё добра. Мы падтрымалі тых людзей, абагрэлі, далі ім прытулак і хлеб. Яны прыйшлі да нас з мірам, і мы сустрэлі іх з адкрытай душой. Да такіх людзей у нашай чыстай, утульнай, прыгожай, гасціннай Беларусі іншага стаўлення не магло і быць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што такія падзеі даюць зразумець, наколькі неабаронены сёння чалавек, калі губляе сувязь з каранямі, з роднай зямлёй, і як важна ў сучасным жорсткім свеце берагчы памяць народа, гістарычную праўду, не дапускаць фальсіфікацыі лёсавызначальных для краіны падзей.



11 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.01.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:92
 
Ключевые слова:
Награждение Суверенитет Независимость Премия Духовное возрождение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме