Якія падзеі адбыліся 13 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 13 снежня
У 1919 годзе адбыўся раскол Рады БНР на Найвышэйшую Раду і Народную Раду БНР.
Хто нарадзіўся 13 снежня
1887 год: Луцыя Балзукевіч, польская мастачка, працавала на Гродзеншчыне.
1901 год: Барбара Вержбаловіч, беларуская оперная і канцэртная спявачка.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі паэт Генрых Гейнэ і вакалістка гурта Evanescence Эмі Лі.
13 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Андрэя Першазванага. Ён быў братам апостала Пятра і вучнем Хрыста. Апостал Андрэй лічыцца заступнікам маракоў і сямейнага жыцця. Яму маліліся пра поспех у ваеннай справе і абароне радзімы.
Дзяўчыны звярталіся да святога Андрэя с просьбамі пра добрага жаніха і шчаслівы шлюб. Каб прывабіць заможнага жаніха, дзяўчыны кідалі ў ноч з 12 на 13 снежня ў вакно манеткі. Чым больш бросіш, тым большы шанец на ўдачу.
Калі 13 снежня было ясна і марозна, у наступны год чакалі багаты ўраджай. Снег, які выпаў у гэты дзень, будзе ляжаць да красавіка.
Sputnik, 13 снежня 2021