https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Марафон «30 суверэнных гадоў» пачаўся ў Мінску


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
У Мінску праходзіць марафон «30 суверэнных гадоў». Праект прымеркаваны да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва і закліканы наглядна паказаць і прадэманстраваць каласальны шлях, які прайшла наша краіна за гэтыя гады. 

Арганізатары праекта — сталічныя прафсаюзы і гарадская арганізацыя РГА «Белая Русь» — на працягу ліпеня на буйных прадпрыемствах горада арганізуюць сустрэчы з працоўнымі калектывамі, на якіх абмяркуюць дасягненні і перспектывы развіцця прадпрыемстваў, фармаванне і пашырэнне сацыяльных гарантый для работнікаў.

«Менавіта дзякуючы палітыцы Прэзідэнта ў краіне не толькі захаваны, але і пастаянна развіваюцца прамысловыя прадпрыемствы. У сваю чаргу гэта дае добрыя магчымасці для занятасці, павышэння даходаў людзей, развіцця сістэмы сацыяльных гарантый», — падкрэсліў старшыня Мінскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Шчэкавіч.

Паводле яго слоў, асаблівую цікавасць такія сустрэчы выклікаюць у маладых работнікаў.

«Сёння моладзь часам не задумваецца, як змянілася наша краіна за апошнія тры дзесяцігоддзі. І ўспрымае як дадзенасць усе тыя гарантыі і магчымасці для прафесійнай і асабістай самарэалізацыі, якія ў іх ёсць, — адзначыў Аляксандр Шчэкавіч. — Азіраючыся назад, на канкрэтных прыкладах мы бачым , наколькі моцна мы рушылі наперад у тэхналагічным плане развіцця прадпрыемстваў, наколькі ў лепшы бок памяняліся ўмовы працы. Гэта вынік тых рашэнняў, якія прымаліся кіраўніком дзяржавы, вынік зладжанай работы працоўных калектываў на працягу трох дзесяцігоддзяў. І мы разумеем, што, захоўваючы найлепшыя традыцыі, напрацоўкі папярэдніх гадоў, мы можам дасягнуць яшчэ большага».

Звязда, 9 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:09.07.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:164
 
Ключевые слова:
Профсоюзы Белая Русь Суверенитет Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме