У гонар святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і з нагоды 79-годдзя Перамогі савецкага народа Нацыянальнае кадастравае агенцтва рэалізавала віртуальны праект "НКА памятае!" па напаўненні і актуалізацыі інфармацыі аб помніках Вялікай Айчыннай вайны на публічнай кадастравай карце Беларусі,
Асобны слой карты прысвечаны адлюстраванню месцаў помнікаў, змяшчае іх характарыстыкі, фота і апісанне.
Усім жадаючым у рамках праекта прапаноўвалася паўдзельнічаць у актуалізацыі звестак, якія змяшчаюць устарэлыя даныя або фота аб помніках Вялікай Айчыннай вайны. Інфармацыя аб асобных мемарыялах раней і зусім адсутнічала на публічнай кадастравай карце.
"Праект знайшоў вялікі водгук сярод арганізацый і грамадзян, неабыякавых да захавання гістарычнай памяці аб героях, якія аддалі сваё жыццё ў барацьбе з фашызмам. Мноства заявак паступіла ад арганізацый, міністэрстваў і ведамстваў, выканаўчых камітэтаў, устаноў культуры і адукацыі, а таксама ініцыятыўных грамадзян па ўсёй краіне", - расказалі ў Нацыянальным кадастравым агенцтве.
Сярод самых актыўных удзельнікаў праекта - Рагачоўскі музей народнай славы, які накіраваў 138 заявак, і Лагойскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства, які прадставіў 99 заявак. Дзяржаўны пагранічны камітэт падаў 87 заявак, Гісторыка-культурны цэнтр Буда-Кашалёўскага раёна адрасаваў 67 заявак, а на рахунку Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча - 65 заявак.
Усяго ў праекце прынялі ўдзел больш за 200 арганізацый і грамадзян, якія накіравалі каля 2 тыс. заявак. Па выніках рэалізацыі праекта асобны слой карты папоўніўся 579 новымі аб`ектамі, яшчэ 1553 апісанні аб`ектаў былі актуалізаваны, 940 фатаграфій былі абноўлены або дададзены, у 553 аб`ектаў удакладнена становішча на мясцовасці.
Вынікам праекта стаў абноўлены слой з новай класіфікацыяй катэгорый аб`ектаў, для якіх была перапрацавана і зменена сімвалізацыя. Для 2290 аб`ектаў быў дабаўлены нумар пашпарта воінскага пахавання, улік якіх вядзе Міністэрства абароны.
9 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
9 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА