Пляцоўкай для фестывалю стане Дзяржынскі гарадскі Дом культуры. У мерапрыемстве прымуць удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, цэнтраў карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Міншчыны. Яны змогуць паказаць свае таленты ў сямі намінацыях: вакал, літаратурная творчасць, выкананне на музычных інструментах, харэаграфія, тэатральнае мастацтва, прыкладная мастацкая і выяўленчая творчасць.
З 64 заявак творчых нумароў для ўдзелу ў гала-канцэрце фестывалю арганізацыйным камітэтам адабраны 17 канцэртных нумароў. У намінацыях «Прыкладная мастацкая творчасць» і «Выяўленчая творчасць» прадстаўлена 556 работ. Для выставы, якая будзе працаваць у фае Дома культуры Дзяржынска, адабрана больш за 150 дзіцячых работ.
Гасцямі фестывалю стануць прадстаўнікі Мінскага абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама, навучэнцы і педагогі.
Арганізатарамі мерапрыемства сталі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага аблвыканкама, упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі і Мінскі абласны цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.
Надзея Нікалаева
Звязда, 11 снежня 2021
Звязда, 11 снежня 2021