«Век — гэта больш чым салідны тэрмін функцыянавання на страхавым рынку. Год за годам вы карпатліва зараблялі дзелавую рэпутацыю, назапашвалі практычны вопыт, укаранялі самыя перадавыя формы і метады работы з кліентамі і партнёрамі, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Сёння „Белдзяржстрах“ па праву займае пазіцыю флагмана ў галіны, стаўшы адным з самых вядомых брэндаў нашай краіны».
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым вялікі і дружны калектыў захавае традыцыі кампаніі, галоўнымі з якіх заўсёды былі надзейнасць, кліентаарыентаванасць і высокая якасць паслуг, а таксама працягне развівацца і ўдасканальвацца на карысць Беларусі і яе народа.
Звязда, 3 снежня 2021