https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 6 снежня 2021 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста саракавым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 25 дзён.
У гэты дзень у беларусі адзначаецца Дзень юрыста. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 6 снежня

У 1705 годзе біскуп Тэадор Патоцкі ў прысутнасці караля Аўгуста ІІ і цара Пятра І асвяціў касцёл св. Францыска Ксаверыя ў Гродне.
У 1918 годзе біскуп Лазінскі разам з ксяндзом  Абрантовічам правёў першае беларускае багаслужэнне ў Мінску.
У 1925 годзе адкрылася Першая Усебеларуская выстаўка.
У 1926 годзе адбылося Другое ўзбуйненне БССР.

Хто нарадзіўся 6 снежня

1520 год: Барбара Радзівіл, каралева польская і вялікая княгіня літоўская.
1896 год: Восіп Любіч, французскі мастак беларускага пахожання, прадстаўнік Парыжскай школы.
1899 год: Барыс Мардвінаў, беларускі і расійскі тэатральны рэжысёр і педагог.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Генры Фрэнсіс Кэры і савецкі кінарэжысёр Барыс Волчак.

6 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Мітрафана Варонежскага.

У гэты дзень працягваліся кірмашы і гулянні, а ўвечары маладыя дзяўчыны збіраліся і варажылі на будучы лёс. Жанчыны рабілі посныя пірагі.

Калі 6 снежня вецер дзьме з поўначы, у жніўні будзе ветрана і дажджыста, а калі сонечна і ціха, жнівень будзе цёплы і ясны. Калі ўначы няма аблокаў і месяц яркі, хутка будуць маразы.

Sputnik, 6 снежня 2021
 
Дата публикации:06.12.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:164
 
Ключевые слова:
Декабрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме