https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь фактычна забяспечвае бежанцам тое, што Захад толькі дэкларуе


Такое меркаванне 7-га снежня выказаў загадчык кафедры паліталогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, доктар палітычных навук, прафесар Віктар Ватыль.
Сёння - 30-ы дзень для бежанцаў на граніцы. Яны знаходзяцца ў пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры побач з пунктам пропуску "Брузгі".

"Цяпер ідзе карпатлівая работа, якая можа быць не прыкметна, але вельмі неабходна для гэтых людзей. Яны страцілі свой прытулак, дамы і вымушаны былі пакінуць радзіму ў пошуках лепшага жыцця. Ім неабходна было самае элементарнае - абагрэць, накарміць, забяспечыць медыцынскае суправаджэнне. І тое, што на Захадзе заяўляецца дэкларатыўна, у нас забяспечваецца фактычна ў лепшых традыцыях, якія ўласцівы нашай краіне і нашаму народу", - адзначыў Віктар Ватыль.

Паводле слоў палітолага, прычынай усяго таго, што адбываецца, сталі разбуральныя войны і складаныя канфлікты на Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыкі. "У гэтым магчымая прычына выхаду вялікай колькасці людзей. І гэта выклікае трывогу", - звярнуў увагу Віктар Ватыль. Ён падкрэсліў, што сітуацыя паказала калектыўнаму Захаду, што не трэба чапаць рэчы, якія могуць прынесці вялікія складанасці для ініцыятараў такіх турбулентных працэсаў.

Звярнуў увагу палітолаг і на нарошчванне ваенных сіл на польскім баку. "Крызісны інцыдэнт толькі стаў падставай для таго, каб мілітарызаваць сітуацыю ў нашым рэгіёне. Бежанцы рана ці позна вернуцца дадому або пройдуць на захад, а мілітарызацыя рэгіёна будзе доўга суправаджаць нас і ствараць праблемы", - лічыць ён.

Заходнія палітыкі такімі крокамі разбураюць выбудаваную вялікай працай сістэму разумення і даверу ў рэгіёне. "На жаль, інтарэсы вялікіх ігракоў, якія імкнуцца да чарговага перадзелу свету, адкінулі ўсё назад. Цяпер неабходна садзіцца за стол перагавораў і аднаўляць усё, што было створана з такой цяжкасцю. Думаю, разважлівасць пераможа", - рэзюмаваў палітолаг.

7 снежня 2021, Гродна
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.12.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:103
 
Ключевые слова:
Беженцы Нелегальная миграция Брузгі Граница Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме