Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з новым зборнікам паэзіі, прозы, публіцыстыкі.
— Наш новы альманах прысвечаны Году малой Радзімы, Году народнага адзінства і 15-годдзю ўтварэння Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яго рыхтавалі амаль два гады, — удакладняе рэдактар-укладальнік альманаха, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека. — Перакананы, чытачу будзе прыемна сустрэцца са сталымі аўтарамі, за літаратурнай творчасцю якіх аматары роднага слова сочаць не адзін год, так і з маладымі таленавітымі пісьменнікамі. Пісьменніцкае слова значна ўплывае на фармаванне асобы, выхаванне маладога пакалення, прывіццё высокіх маральных якасцяў, выхоўвае любоў да Радзімы.
Таццяна Малініна
Звязда, 29 лістапада 2021
Таццяна Малініна
Звязда, 29 лістапада 2021