Ігар Луцкі падкрэсліў: моладзевая палітыка - найважнейшая частка ідэалогіі дзяржавы.
"Усямерная падтрымка моладзі кіраўніком дзяржавы вызначыла стварэнне разгалінаванай нарматыўнай базы, дзе замацаваны гарантыі і ўмовы станаўлення, развіцця і ўсебаковай рэалізацыі маладых людзей. Гэта прававая аснова з`яўляецца адной з найбольш поўных сярод аналагічных заканадаўстваў краін СНД. У яе рамках дзейнічаюць гарантыі атрымання адукацыі, у сферы сямейных і працоўных адносін, падтрымка таленавітай і адоранай моладзі, падтрымка моладзевых арганізацый, моладзевых парламентаў і самакіравання", - сказаў ён.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прывёў даныя сусветных рэйтынгаў моладзевага і агульначалавечага развіцця. Так, паводле даных параўнальных міжнародных даследаванняў, апублікаваных у 2020 годзе, Беларусь па індэксе развіцця моладзі займае 51-е месца са 180 краін і ўваходзіць у спіс краін з высокім узроўнем развіцця моладзі, апярэджваючы Казахстан і Расію. Па індэксе прагрэсу моладзі 2021 года Беларусь займае 52-е месца сярод 150 дзяржаў.
"Безумоўна, высокія пазіцыі Беларусі ў гэтых і іншых міжнародных рэйтынгах сведчаць аб дасягненнях нашай краіны ў галіне развіцця чалавечага патэнцыялу ў цэлым і моладзевага ўчастка, - адзначыў Ігар Луцкі. - Разам з тым я хацеў бы сказаць, што Беларусь зведвае на сабе ўсе рызыкі і пагрозы, якія нясуць сёння глабальныя працэсы. У свеце разгарнулася жорсткая канкурэнцыя за чалавечыя рэсурсы, тэхналогіі і каштоўнасці. Лічбавая трансфармацыя, спажыванне, індывідуалізм, масавая культура і інфармацыйнае грамадства выпрабоўваюць на трываласць беларускую мадэль грамадскага развіцця, фактычна ламаючы генны код беларускага грамадства, для якога ўласцівы традыцыйныя каштоўнасці, добразычлівасць, працавітасць і імкненне да справядлівага размеркавання выгад. Адсюль і будучыня нашай краіны залежыць ад таго, наколькі мы зможам умацаваць інтэлектуальны, сацыяльны, духоўны патэнцыял моладзі, нашага грамадства. Па сутнасці, ужо сёння мы павінны ў прамым сэнсе слова змагацца за нашу моладзь, за тое, каб маладыя людзі заставаліся на радзіме і свядома працавалі на агульную карысць беларускай дзяржавы і грамадства".
Сярод важных тэндэнцый, якія характарызуюць беларускае грамадства і, у прыватнасці, моладзь, Ігар Луцкі назваў паступальнае старэнне насельніцтва і імкненне моладзі да жыцця ў гарадах. Паводле яго слоў, колькасць грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 14 да 31 года за 4 гады зменшылася на 17,4 працэнта. Удзельная вага моладзі ад агульнай колькасці насельніцтва краіны складае 20 працэнтаў (у 2016 годзе - 21 працэнт).
"Насельніцтва Беларусі, як і іншых краін Еўропы і СНД, паступова старэе", - канстатаваў ён.
"Насельніцтва Беларусі, як і іншых краін Еўропы і СНД, паступова старэе", - канстатаваў ён.
Назіраецца таксама дыферэнцыяцыя чалавечага капіталу моладзі па рэгіёнах і галінах, моладзь імкнецца ў горад. У сельскай мясцовасці пражывае менш за 20 працэнтаў ад агульнай колькасці маладых людзей. Самыя моладзевыя рэгіёны - сталіца (420 тыс.), Мінская і Гомельская вобласці, менш за ўсё моладзі ў Магілёўскай і Гродзенскай абласцях.
"Тэндэнцыя выразная: цэнтр прыцягнення - Мінск", - адзначыў Ігар Луцкі.
1 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
"Тэндэнцыя выразная: цэнтр прыцягнення - Мінск", - адзначыў Ігар Луцкі.
1 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА