Сёння адзначаецца Міжнародны мужчынскі дзень, а ў Расіі і Беларусі - дзень ракетных войскаў і артылерыі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 19 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 19 лістапада
У 1982 годзе каманда "Дынама" (Мінск) стала чэмпіёнам СССР па футболу.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Малдовай.
Хто нарадзіўся 19 лістапада
1784 год: Міхал Баброўскі, славіст і ўсходазнавец, філосаф, святар, першы беларускі скарыназнавец, член Археалагічнай акадэміі ў Рыме, прафесар Віленскага ўніверсітэта.
1908 год: Мікола Засім, беларускі паэт.
1956 год: Сяргей Апанасавіч Бандарэнка, беларускі скульптар.
Таксама сёння нарадзіліся заснавальнік канала CNN Тэд Цёрнер і амерыканскі дызайнер адзення Кельвін Кляйн.
19 лістапада ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Варлама Хутынскага, заснавацеля Спаса-Праабражэнскага Хутынскага манастыра, а таксама епіскапа Паўла Спавяданніка.
У народзе гэты дзень называлі Павел-ледастаў. Лічылася, што лёд, які з`явіўся на рэках у гэты час, не растае ўжо да вясны. Рыбакі пачыналі рыхтаваць снасці да падлёднага лову. Каб задобрыць вадзянога, кідалі ў ваду пачастункі і манеты.
Па тым, які на рацэ лёд, можна было даведацца пра ўраджай на наступны год: калі лёд гладкі, ураджай будзе вялікі. Калі ў гэты дзень быў снег, то і ўзімку яго будзе шмат. Шмат зорак на небе – да маразоў.
Sputnik, 19 лістапада 2021