Журналіст асвячаў першую чэчэнскую кампанію, надзвычайныя сітуацыі і тэрарыстычныя атакі ў Расіі, браў інтэрв’ю ў канцлера ФРГ Ангелы Меркель, першага прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова, дырэктара Службы знешняй разведкі Расіі Сяргея Нарышкіна.
Інтэрв’ю з Аляксандрам Лукашэнкам цягнулася больш за гадзіну. У размове з беларускімі журналістамі Сцівен Розэнберг расказаў, што запытаў у Прэзідэнта пра праблему мігрантаў, палітычную сітуацыю ў краіне, пратэсты ў жніўні 2020-га года, адносіны з Расіяй.
Мяркуецца, што відэаверсія з’явіцца на рэсурсах «ВВС» на працягу некалькіх дзён.
Мяркуецца, што відэаверсія з’явіцца на рэсурсах «ВВС» на працягу некалькіх дзён.
Прэзідэнт Беларусі запрасіў прадстаўнікоў тэлекампаніі «ВВС» на яшчэ адну размову — у прамым эфіры, каб гледачы змаглі без мантажу пачуць усе адказы.