Абласное свята нацыянальных культур «Нас з’яднала зямля Беларусі» як рэгіянальны адборачны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур пройдзе сёння ў Віцебскім раённым Цэнтры культуры і творчасці ў аграгарадку Ноўка.
У свяце возьмуць удзел творчыя прадстаўнікі 11 нацыянальнасцяў з 16 раёнаў Віцебскай вобласці. Гэта індывідуальныя выканаўцы і творчыя калектывы, якія прадставяць песні на роднай мове і нацыянальныя танцавальныя рытмы. Майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці пакажуць творы саломапляцення, ткацтва, вышыўкі, мастацкай роспісу, жывапісу, прадметы побыту і народныя рэліквіі. Таксама гаспадыні прапануюць стравы нацыянальнай кухні.
Арганізатары — упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці.
Звязда, 20 лістапада 2021