https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фотавыстава "Ратушны ракурс. ХХ стагоддзе" адкрылася ў Магілёве


Фотавыстава "Ратушны ракурс. ХХ стагоддзе" адкрылася ў Музеі гісторыі Магілёва. Аб гэтым расказалі ва ўстанове культуры.
"Вежы ствараюць непаўторнае аблічча кожнага горада, робячы яго сілуэт асаблівым і пазнаваемым, - расказалі ў музеі. - Гэтыя архітэктурныя збудаванні становяцца сведкамі розных гістарычных падзей і людскіх лёсаў. Шмат зведала і ратушная вежа ў Магілёве, якую па праву можна лічыць візітнай карткай абласнога цэнтра. Яе загадаў пабудаваць ў 1577 годзе кароль Стафан Баторый пасля атрымання горадам Магдэбургскага права. З таго часу яна не раз гарэла, разбуралася ў выніку войнаў, была цалкам знішчана ў 1957 годзе і зноў адрадзілася ў 2008-м".

На фотавыставе прадстаўлены 29 фатаграфій - як вядомых гістарычных, так і сучасных здымкаў. Здымкі дэманструюць панарамныя віды ратушы, а таксама сам горад і розныя гістарычныя падзеі, звязаныя з ратушнай плошчай і гэтым будынкам.

"Пад гукі роўнага ходу вежавых гадзіннікаў мы прапануем нашым наведвальнікам уявіць, як выглядаў сам будынак і бліжэйшае наваколле дзесяцігоддзі таму, а таксама як змяняліся на працягу гэтага часу краявіды і людзі, - падкрэслілі ў музеі. - Выстава дасць магчымасць уявіць, якім быў бы наш горад, калі б гістарычна абставіны склаліся інакш".

Гісторыя магілёўскай ратушы налічвае некалькі соцень гадоў. Першапачаткова яна была драўлянай, таму не раз гарэла. У 1679-м гараджане пачалі будаваць каменную ратушу, самы высокі будынак у Магілёве. У 1780 годзе з яе назіральнай пляцоўкі горадам любаваліся імператрыца Кацярына II і аўстрыйскі імператар Іосіф II.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ратуша была значна пашкоджана. У 1952-м было прынята рашэнне аб яе рэстаўрацыі, аднак ужо ў ліпені 1957 года будынак быў узарваны. З таго часу размовы аб аднаўленні гарадской ратушы не раз узнімаліся, але толькі 23 мая 1992 года адбылася сімвалічная закладка першага каменя. Будаўніцтва пачалі толькі ў 2007 годзе, праз год у дзень горада адбылося ўрачыстае адкрыццё будынка.

22 лістапада 2021, Магілёў
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.11.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:132
 
Ключевые слова:
Ратуша Реставрация Магілёў Магдебургское право Музеи Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме