У гэты дзень у 1956 годзе быў адкрыты Музей абароны Брэсцкай крэпасці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 8 лістапада
У 1793 у Францыі быў адкрыты Луўр.
У 1956 годзе адбылося адкрыццё Музея абароны Брэсцкай крэпасці.
У 1961 годзе выйшаў першы выпуск праграмы "КВЗ".
Хто нарадзіўся 8 лістапада
1784 год: Тэадор Нарбут, гісторык, археолаг, інжынер.
1883 год: Вацлаў Ластоўскі, беларускі пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык, філолаг, літаратуразнавец.
1908 год: Міхась Багун, беларускі паэт, перакладчык.
1980 год: Канстанцін Касцючэнка, беларускі скульптар.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканская пісьменніца Маргарэт Мітчэл і расійскі акцёр тэатра і кіно Алег Меньшыкаў.
8 лістапада ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Дзмітрыя Салунскага.
У народзе дзень Дзмітрыя асацыіраваўся з апошнім днём вяселляў, бо хутка пачынаецца пост. Казалі: "Да Дзмітра баба хітра, а па Дзмітры — мужчыны хітры". Жанчыны не пралі, не ткалі і не займаліся працамі ў полі.
Таксама ў асобных рэгіёнах Беларусі заканчваўся выпас жывёлы. На гэты конт у народзе таксама існавала прыслоўе: "Да Змітра пасуць, а па Змітры пільнуюць". Лічылася, што ваўкі з гэтага дня асабліва галодныя і нападаюць на звяроў і чалавека.
Калі ў гэты дзень было цёпла, то і зіма будзе цёплая і вільготная. Калі выпаў снег, ён будзе ляжаць і на Вялікдзень.
Sputnik, 8 лістапада 2021