https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 15 лістапада 2021 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста дзевятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 46 дзён.
У гэты дзень у 1925 годзе Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё выйшаў у эфір. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 15 лістапада

У 1918 годзе была закрытая Свіслацкая беларуская настаўніцкая семінарыя.
У 1925 годзе ў эфір выйшаў Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё.
У 1962 годзе пачаўся ўстаноўчы сход Беларускага саюза кінематаграфістаў.
У 2002 годзе быў заснаваны Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані.

Хто нарадзіўся 15 лістапада

1918 год: Францішак Бартуль, беларускі грамадскі дзеяч.
1947 год: Анатоль Ярмоленка, беларускі спявак.
1955 год: Сяргей Войчанка, беларускі мастак і дызайнер.
1993 год: Меліціна Станюта, беларуская гімнастка.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі астраном Уільям гершэль і савецкі канструктар стралковай зброі Ігар Стэчкін.

15 лістапада ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць святых Акіндзіна і Пігасія. Яны былі прыдворнымі цара Саламона і таемнымі хрысціянамі. Калі цару данеслі на іх, ён загадаў біць іх бізунамі. Нават каты стаміліся збіваць пакутнікаў, але яны не вымавілі ні адзінага вокліча. Па паданні сам Саламон страціў прытомнасць, таму што не вытрымаў гэтага відовішча, але святыя памаліліся і цар ачуняў. Тады ён аб`явіў іх вядзмарамі і загадаў падвесіць над вогнішчам, але агонь згас, а вяроўкі самі распаліся.

Калі Саламон спытаўся, як такое магло здарыцца, Акіндзін і Пігасій распавялі яму пра Хрыста. Тады Саламон пачаў ганіць імя Бога, за што адразу анямеў. Напуджаны, ён ірваў на сабе валасы і біў сябе па твары. Святыя злітаваліся над ім і папрасілі Госпада вярнуць яму здольнасць гаварыць. Але Саламон і пасля гэтага не супакоіўся. Ён загадаў пакласці мужчын на жалезныя краты і распаліць пад імі агонь, але нечакана пайшоў дождж і полымя патухла.

У гэты момант тыя, хто бачыў гэту падзею, вырашылі прыняць хрысціянскую веру, а адзін з катаў нават папрасіў прабачэнне ў святых за свае дзеянні.

У народзе гэты дзень называлі Жытніца. Малацілі снапы, для чаго, калі быў мароз, ток часам залівалі вадой, каб утварыўся лёд.

"Жытніца поўная – так і душа вольная", - казалі ў народзе.
Калі 15 лістапада сініцы лётаюць па двары - будзе снегапад. Неба зацягнута хмарамі - хутка пацяплее.

Sputnik, 15 лістапада 2021
 
Дата публикации:15.11.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:149
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Ноябрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме