Пасля пастаноўкі мюзікла Аркадзя Укупніка на лібрэта Карэна Кавалерана «Рамэа vs. Джульета. Праз XX гадоў» расейскі рэжысёр Ілля Усцьянцев праводзіць рэпетыцыі новага спектакля на лібрэта Георгія Шылава і Іллі Усцьянцэва. У рэвю спалучаюцца музычныя нумары з лепшых сусветных мюзіклаў.
Па сюжэце немаладая актрыса Одры ў цяжкім фінансавым становішчы. Яна — ахвяра «паспяховых бізнесменаў». Яны спрабуюць выселіць гераіню з кватэры, каб кантраляваць увесь дом, раён і, у выніку, горад.
Гараджане чакаюць пераменаў, якія звязваюць з вакальным конкурсам «Нараджэнне зорак». Ён зрывае маскі і ставіць усё на свае месцы. Одры — у цэнтры падзеі. Усё мяняецца, і ў горадзе зацараюцца мір і любоў. Стваральнікі спектакля спадзяюцца, што ён знойдзе водгук у сэрцах гледачоў.
Звязда, 31 кастрычніка 2021