https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 1 лістапада 2021 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 60 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень вегана. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 1 лістапада

У 1338 годзе быў усталяваны мір і заключаны гандлёвы дагавор князя Гедзіміна з Ордэнам.

Хто нарадзіўся 1 лістапада

1873 год: Іван Замоцін, беларускі літаратуразнаўца.
1895 год: Уладзімір Крыловіч, беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра.
1912 год: Янка Золак, беларускі паэт, выдавец.
1933 год: Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменнік, перакладчык.
1933 год: Вера Ляшук, беларускі літаратуразнавец.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі фізік Роберт Лафлін і брытанская пісьменніца Сюзанна Кларк.

1 лістапада ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Дзень святога Садока, а каталікі – Дзень усіх святых, калі памінаюць нябожчыкаў.

У гэты час лясныя звяры і птушкі падбіраліся бліжэй да чалавечых дамоў. Конюхі ў гэты дзень раскідвалі авёс, каб прывабіць сарок. Лічылася, што гэтыя птушкі сваім неперарыўным крыкам адпуджваюць ад коней хлеўнікаў, якія часам шкодзяць ім: катаюцца, блытаюць грыву.

Дарэчы, цёплы жаночы галаўны ўбор называецца "сарока". Ён можа быць упрыгожаны шыццём, вышыўкай і каменнямі або пярлінамі.

Sputnik, 1 лістапада 2021
 
Дата публикации:01.11.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:123
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Ноябрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме