https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы напоўнілі новым сэнсам традыцыю святкавання Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 5-га лістапада на цырымоніі адкрыцця кардыяхірургічнага і кардыятэрапеўтычнага карпусоў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў савецкія гады Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі быў адным з самых значных свят нараўне з Днём Перамогі. З часам да гэтага дня сталі адносіцца прасцей, у некаторых краінах яго наогул адмянілі. Але ў Беларусі вырашылі захаваць традыцыю святкавання Вялікага Кастрычніка, пры гэтым у яе ўклалі новы сэнс: да 7 лістапада па ўсёй краіне прынята адкрываць сацыяльна-значныя аб`екты.

"Разумныя" людзі ў многіх краінах вырашылі, што гэта дрэнны дзень, дрэннае свята. Я так не лічу. Прынамсі, гэта наша гісторыя. І ўсё, чым мы сёння багаты, ідзе каранямі ў савецкую эпоху. Будучы раздаўленымі Вялікай Айчыннай вайной (а ў Беларусі нічога не засталося пасля вайны), мы адрадзілі краіну. І калі б не тыя часы, то шмат чаго мы не змаглі б стварыць і многае з таго, што было створана, страцілі б", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што беларусы ніколі не адмаўляліся ад лепшай спадчыны эпохі.

"Але самае галоўнае - гэта наша гісторыя. Будучыню яшчэ можна неяк змяніць, адкарэктаваць, а вось мінулае ўжо не зменіш. Сёння мы бачым, што зрабілі правільна, напоўніўшы новым сэнсам традыцыю святкавання Вялікага Кастрычніка", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што менавіта з гэтай падзеі ў мінулым стагоддзі пачыналася будаўніцтва беларускай нацыянальнай дзяржавы. "І мы прадаўжаем шлях тых, хто закладваў першыя цагліны ў будаўніцтва гэтай дзяржавы", - сказаў ён.

5 лістапада 2021, Магілёў
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.11.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:201
 
Ключевые слова:
Суверенитет Великая Октябрьская революция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме