Мерапрыемствы прымеркаваныя да Тыдня італьянскай мовы, якая праводзіцца ва ўсім свеце з кастрычніка 2001 года. У беларускай сталіцы арганізатарамі акцыі выступілі Пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Мінску ў супрацоўніцтве з Пасольствам Швейцарыі ў Мінску. Сваёй мэтай яны называюць знаёмства публікі з традыцыямі, мовай і культурай Італіі.
На працягу чатырох дзён мінчукам прадставяць некалькі мастацкіх фільмаў. Квіткі можна будзе папярэдне атрымаць у касе кінатэатра.
Звязда, 24 кастрычніка 2021