Пасля завяршэння крэмацыі некаторыя ўрны з прахам застаюцца ў Мінскім крэматорыі. Максімальны тэрмін іх захоўвання — тры гады. На працягу гэтага перыяду, як распавёў намеснік дырэктара «Спецкамбіната КБА» Сяргей Тур, работнікі звязваюцца са сваякамі і нагадваюць ім аб незапатрабаваных ёмістасцях. Нехта прыязджае і забірае.
У канцы жніўня налічвалася 94 такія ўрны. На партале «Мінск-Навіны» была размешчана адпаведная інфармацыя, а таксама спіс з прозвішчамі памерлых. Рэакцыя рушыла ўслед: 18 урнаў забралі. Астатнія 76 пахавалі ў агульную магілу з устаноўкай ідэнтыфікацыйнага знака.
— Нажаль, з гадамі маштабы праблемы не памяншаюцца: захоўваем прыкладна аднолькавую колькасць незапатрабаваных урнаў. Некаторыя нават з перавышэннем трохгадовага тэрміна захоўвання. Да апошняга спадзяемся, што іх могуць забраць і давесці рытуал пахавання да канца. Урну можна не толькі змясціць у калумбарый, яны размешчаны на тэрыторыі Мінскага крэматорыя, могілак «Усходняе», «Чыжоўскае», «Пятроўшчына» і «Лясное», пахаваць у калумбарнай шклянцы на могілках «Калодзішчы» і «Паўночным», а таксама цалкам бясплатна падпахаваць у магілу сваяка, — сказаў С. Тур.
Даведачна
Па дадзеных «Спецкамбіната КБА», доля традыцыйных пахаванняў у зямлю паступова зніжаецца, ужо крэміруюць каля 60% памерлых.
Звязда, 29 кастрычніка 2021