"Вы ведаеце, як з кавідам нам давядзецца жыць, так і з гэтымі балбатунамі ў інтэрнэце. Таму менш трэба на гэта звяртаць увагі", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што інфармацыйны шум вакол сітуацыі з каранавірусам ствараецца спецыяльна. "Гэта ж не нашы знутры тут крычаць. А крычаць з-за мяжы: з Польшчы, Літвы, можа быць, часткова з іншых дзяржаў. Чаму крычаць: грошы трэба адпрацаваць, грошы ўзялі вялікія. І потым жа жыць хочацца добра, таму яны такім чынам зарабляюць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Акрамя таго, праціўнікі беларускай дзяржавы разлічваюць на мяцеж у Беларусі. Галоўная іх задача - узбунтаваць людзей і вывесці іх на вуліцу, каб яны выступілі супраць улады, заявіў Аляксандр Лукашэнка. "Я пачынаю глядзець, што гэта за каналы - жулікі і бандыты, супраць якіх Камітэт дзяржбяспекі змагаецца не першы месяц і якія ў нас аб`яўлены экстрэмістамі", - дадаў Прэзідэнт.
19 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
БЕЛТА