https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Галоўчанка: Брэсцкая крэпасць была і застанецца значнай для ўсіх пакаленняў беларусаў


Прэм`ер-міністр Раман Галоўчанка наведаў 24-га верасня мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой".
"Гэты мемарыял меў, мае і, безумоўна, будзе мець значэнне для многіх пакаленняў беларусаў. Цяжка адшукаць у нас у краіне роўнага яму па значнасці, канцэнтрацыі гераізму і мужнасці, любові да Радзімы. Словы абаронцаў крэпасці, якія яны пакінулі на аплаўленых сценах, гінучы за сваю краіну, бясцэнныя для ўсіх жыхароў Беларусі. Напэўна, не адразу гэта разумееш. У кожным узросце адкрываеш у крэпасці для сябе нешта новае. З гадамі мяняецца жыццёвы досвед, і лепш разумееш, што зрабілі абаронцы для агульнай Перамогі. Упэўнены, гэты мемарыял будзе жыць у вяках", - сказаў Раман Галоўчанка. Ён дадаў, што легендарная цытадэль з`яўляецца сімвалам нашай краіны.

У Брэсце праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 50-годдзю мемарыяла "Брэсцкая крэпасць-герой". Прэм`ер-міністр усклаў кветкі да Вечнага агню. Прысутныя ўшанавалі памяць абаронцаў цытадэлі мінутай маўчання.

Раман Галоўчанка таксама наведаў моладзева-патрыятычны цэнтр, які знаходзіцца на Кобрынскім умацаванні. Ён пачаў працаваць у крэпасці тры гады таму. За год яго наведваюць каля 1 тыс. школьнікаў: займаюцца ў гуртках, на вучэбна-трэніровачных зборах, адпачываюць у лагеры на канікулах. З абласнога цэнтр плануюць пераўтварыць у рэспубліканскі. Цяпер выконваюцца праектныя работы, вырашаецца пытанне аб фінансаванні з наступнага года. Трэба правесці рэстаўрацыю двухпавярховай казармы 125-га стралковага палка, казематаў і зрабіць іншыя работы для развіцця інфраструктуры ўстановы.

"Трэба выкарыстоўваць патэнцыял крэпасці, каб унесці новую нотку ў патрыятычнае выхаванне моладзі. Прынята канцэптуальнае рашэнне аб стварэнні рэспубліканскага цэнтра, каб дзеці і падлеткі маглі правесці тут час. Ва ўрадзе абмяркоўваецца праект указа кіраўніка дзяржавы аб стварэнні гэтай установы, фінансаванні і тэрмінах будаўніцтва. Маштабны праект, які будзе рэалізоўвацца чэргамі на працягу пяцігодкі", - адзначыў прэм`ер-міністр.

Цяперашняя восень асаблівая для цытадэлі над Бугам. Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" быў урачыста адкрыты 25 верасня 1971 года. А 8 лістапада 65-годдзе адзначыць Музей абароны. За гэты час тут пабывалі больш за 25 млн турыстаў са 140 краін.

24 верасня 2021, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.09.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:119
 
Ключевые слова:
Музей обороны Брэст Патриотизм Реставрация Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме