https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Коласаўскі тэатр у 96-м сезоне пакажа больш за шэсць прэм`ер


У новым, 96-м сезоне, Коласаўскі тэатр прадставіць гледачам 3 прэм`еры да канца бягучага года і плануе паставіць больш за 3 новыя спектаклі ў 2022 годзе. Аб гэтым паведаміў дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Аляксандр Старых.
Юбілей — 95 гадоў — тэатр адзначыць прэм’ерай спектакля «Ціль», які пройдзе 21 лістапада і ў якім будзе задзейнічана амаль уся трупа, уключаючы маладых артыстаў. Асноўная думка, якую закладвае ў пастаноўку рэжысёр Міхаіл Краснабаеў, гучыць ёміста і лаканічна: «Кожнай нацыі патрэбны герой». У цэнтры п’есы Рыгора Горына знаходзіцца блазан — складаны персанаж, які прайшоў няпросты жыццёвы шлях. Артысты тэатра пастараюцца на яго прыкладзе і прыкладзе іншых герояў паказаць трагікамедыю, вынесці жывое і чалавечае, што ёсць у выдуманых персанажах, на сцэну і прымусіць гледача суперажываць, адчуваць і прымерваць убачанае на сябе.

Другой прэм’ерай гэтага тэатральнага сезона стане монаспектакль «Казкі Караткевіча», дзе будзе іграць вядучы майстар сцэны актрыса Зінаіда Гурбо. Пастаноўкай будзе кіраваць рэжысёр Андрэй Жыгур. Віцебскі глядач зможа пабываць на першым паказе ў снежні. І трэці спектакль, які ўпершыню ўбачыць свет у снежні, таксама гэтага рэжысёра, будзе пастаўлены паводле твора кіраўніка літаратурна-драматургічнай часткі тэатра Алеся Замкоўскага «Калі спявае певень».

«Пастаноўкі будучага года яшчэ плануюцца, і пакуль складана сказаць, колькі прэм’ер чакае віцебскага гледача. У любым выпадку гэта будзе больш за тры новыя спектаклі. Мы спадзяёмся, што насычаны рабочы графік, які чакаецца ў бліжэйшыя два-тры месяцы, захаваецца і дазволіць трупе і нашым паклоннікам застацца задаволенымі вынікам», — адзначыў дырэктар тэатра.

Акрамя новых спектакляў рэжысёры плануюць парадаваць тэатралаў даўно любімымі пастаноўкамі. Таксама артыстам трэба будзе адправіцца на гастролі, паўдзельнічаць у фестывалях, у тым ліку міжнародных. Кіраўніцтва тэатра плануе рабіць стаўку на юнага гледача, прыцягваючы яго новымі фарматамі і даючы магчымасць артыстам-пачаткоўцам адчуць камерную, а затым і вялікую сцэну.

Звязда, 12 верасня 2021
 
Дата публикации:12.09.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:204
 
Ключевые слова:
Искусство Театр Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме