https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Важна быць кансалідаванымі і адчуваць сябе адзінай нацыяй


Аб гэтым заявіла старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец.
"Сёння ў нашым грамадстве закладваецца новая традыцыя - святкаванне Дня народнага адзінства. Гэта вельмі сімвалічна па многіх прычынах. Па-першае, выбар даты святкавання - 17 верасня. Гэты дзень у гістарычнай рэтраспектыве сімвалізуе кансалідацыю беларускай нацыі, перамогу справядлівасці, калі ў далёкім 1939-м абедзве часткі краіны (заходняя і ўсходняя) уз`ядналіся ў тых межах, якія мы спрабуем захаваць сёння. Па-другое, вопыт, пройдзены нашай маладой суверэннай дзяржавай у мінулым годзе, паказаў, што ўрокі гісторыі могуць забывацца і на ўтвораным жыватворным месцы могуць прарастаць парасткі экстрэмізму, радыкалізму, праяўляцца спробы рэабілітаваць нацызм. Таму вельмі важна памятаць і шанаваць сваю гісторыю, і заснаваны Дзень народнага адзінства - нагода асвяжыць у памяці (а камусьці і адкрыць) факты нашага гістарычнага мінулага, калі дзяржава ўяўляла сабой невялікі кавалачак зямлі", - сказала Таццяна Рунец.

Паводле яе слоў, выбар даты 17 верасня важны і з пункту гледжання сучаснага парадку дня. "Лічу, што вельмі важна быць кансалідаванымі, адчуваць сябе адзінай нацыяй і прыкладаць усе намаганні для таго, каб захаваць нашу маладую суверэнную беларускую дзяржаву, прымнажаючы яе дасягненні ў будучым. Ад кожнага з нас залежыць, якім яно будзе", - адзначыла сенатар.

14 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.09.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:197
 
Ключевые слова:
Дзень народнага адзінства Праздники Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме