Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёлета, у Год народнага адзінства, свята праводзіцца на прыгожай Капыльшчыне, дзе нарадзіліся многія знакамітыя дзеячы Беларусі.
"У жыцці народа літаратура заўсёды была важнейшым сродкам пазнання свету і выхавання асобы. Творчасць Максіма Багдановіча, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы, Івана Мележа і іншых айчынных пісьменнікаў і паэтаў, юбілеі якіх будуць адзначаны падчас форуму, з`яўляецца невычэрпнай крыніцай нацыянальнага гонару", - гаворыцца ў прывітанні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзякуючы славутым беларускім класікам і новаму пакаленню таленавітай і патрыятычнай моладзі ў краіне зберагаюць гістарычную памяць беларускага народа, сцвярджаюць яго галоўныя каштоўнасці: сумленнасць, справядлівасць, талерантнасць, павагу да чалавека працы і вялікую любоў да роднай зямлі.
"Праўдзівае, адказнае і сумленнае роднае слова - залог кансалідацыі грамадства, на падмурку якога мы зможам і надалей паспяхова будаваць незалежную, моцную і квітнеючую краіну", - адзначыў беларускі лідар.
Прывітанне Прэзідэнта ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства
Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства
Паважаныя сябры!
Шчыра вітаю гасцей і ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства.
Сёлета, у Год народнага адзінства, свята праводзіцца на прыгожай Капыльшчыне, дзе нарадзіліся многія знакамітыя дзеячы Беларусі.
У жыцці народа літаратура заўсёды была важнейшым сродкам пазнання свету і выхавання асобы. Творчасць Максіма Багдановіча, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы, Івана Мележа і іншых айчынных пісьменнікаў і паэтаў, юбілеі якіх будуць адзначаны падчас форуму, з`яўляецца невычэрпнай крыніцай нацыянальнага гонару.
Дзякуючы нашым славутым класікам і новаму пакаленню таленавітай і патрыятычнай моладзі мы зберагаем гістарычную памяць беларускага народа, усталёўваем у грамадстве яго галоўныя каштоўнасці - сумленнасць, справядлівасць, талерантнасць, павагу да чалавека працы і вялікую любоў да роднай зямлі.
Праўдзівае, адказнае і сумленнае роднае слова - залог кансалідацыі грамадства, на падмурку якога мы зможам і надалей паспяхова будаваць незалежную, моцную і квітнеючую краіну.
Жадаю ўсім удзельнікам і гасцям свята добрага здароўя, творчага натхнення, жыццёвай мудрасці і аптымізму.
Аляксандр Лукашэнка.
4 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА