А вы ведаеце, што ў гэты дзень у 2013 годзе адбылася прэм`ера балета "Вітаўт"? Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 5 верасня
У 1557 годзе быў заключаны Пазвольскі дагавор паміж ВКЛ і Інфлянцкім ордэнам.
У 1991 годзе з’езд народных дэпутатаў СССР прыняў Дэкларацыю праў і свабод чалавека.
У 2013 годзе прэм’ерай балета "Вітаўт" адкрыўся 81-ы сезон у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.
Хто нарадзіўся 5 верасня
1860 год: Кандрат Лейка, беларускі пісьменнік і педагог.
1893 год: Язэп Фарботка, беларускі нацыянальны дзеяч, паэт, фатограф, навуковец.
1901 год: Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч.
1917 год: Язэп Сажыч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, у 1982—1997 старшыня Рады БНР.
1984 год: Рагнед Малахоўскі, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся кароль Францыі Людовік XIV, рускі пісьменнік Аляксей Талстой і вакаліст рок-гурта "Queen" Фрэдзі Мерк`юры.
5 верасня ў народным календары
Сёння вернікі адзначаюць дзень пакутніка Лупы (Лупа Бруснічніка).
У народзе гаворылі: "На Лупа будзе жыта купа", гэта значыць, дзень добры, каб сеяць азімыя. Але ў некаторых мясцовасцях Беларусі наадварот устрымліваліся ад сяўбы, затое ішлі збіраць брусніцы.
Брусніцы толькі "з куста" – не вельмі смачныя, гаркаватыя. Трэба, каб яны паляжалі, і вось тады духмяная ягада нальецца салодкім смакам. З брусніц рабілі шмат карысных страў: варылі з яе напоі, дадавалі ў якасці начыння ў пірагі, сушылі.
У гэты час на зямлі звычайна ўжо былі замаразкі. Калі ж не, зіма будзе позняй і цёплай.
Sputnik, 5 верасня 2021