https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На фуд-корце каля Палаца спорту ў Дзень горада будуць смажыць каштаны


Пра гэта распавёў 4 верасня падчас прамой тэлефоннай лініі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Юрый Трушчанка.
Да Дня горада на адкрытай пляцоўцы каля Палаца спорту на пр. Пераможцаў з 10 па 12 верасня ўладкуюць фуд-корт, зону сямейнага адпачынку, а таксама размесцяць нестацыянарныя гандлёвыя аб’екты, якія рэалізуюць прадукцыю айчынных вытворцаў.

— Менчукам будуць прадстаўлены стравы, прыгатаваныя на адкрытым агні: шашлык, каўбасы-грыль, плоў, люля-кебаб, запечаная гародніна, а таксама ахаладжальныя напоі, гарбата, кава, — паведаміў Ю. Трушчанка.

Традыцыйна разнастайным будзе і сегмент фастфуду: хот-догі, шаўрма, бліны з рознай начынкай, папкорн, салодкая вата, вараная кукуруза. Таксама ўдзельнікі фестывалю змогуць паспрабаваць смажаныя каштаны. Гандлёвым абслугоўваннем гасцей свята будуць займацца 60 суб’ектаў гаспадарання.

Акрамя гарадской пляцоўкі святочныя мерапрыемствы пройдуць і ў раёнах сталіцы. Усяго гандлёвае абслугоўванне будзе ажыццяўляцца на 11 пляцоўках больш чым 150 суб’ектамі гаспадарання.

Звязда, 7 верасня 2021
 
Дата публикации:07.09.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:138
 
Ключевые слова:
Мінск День города
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме