«Паважаныя сябры, вам сёння 85. Многа ці мала, сказаць цяжка, улічваючы тое, што вы — цэлая вечнасць. Гэта значыць ДАІ, я спадзяюся, у любым выглядзе, у любой форме будзе з намі вечна. Таму што там служаць людзі, якія гатовыя прыйсці ў любы час нам на дапамогу», — сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі за іх працу і актыўную жыццёвую пазіцыю. Ён таксама пажадаў ім добрага настрою. «Калі ў вас будзе добры настрой, то і на нашых вуліцах будзе парадак», — сказаў ён.
Віншавальны зварот запісаны ў аграгарадку Александрыя. Аляксандр Лукашэнка кіраваў матацыклам «Урал» з калыскай і пробліскавым маячком, праязджаючы па вуліцах населенага пункта.
Звязда, 10 ліпеня 2021